Беларуская Служба

У Расіі думаюць пра ірэдэнтызм

24.01.2020 14:12
У Расіі хочуць заканадаўча афарміць расійскія тэрытарыяльныя дамаганні.
Аўдыё
  • Беларускія эксперты пра расійскі ірэдэнтызм
Уладзімір ПуцінEPA/ALAA BADARNEH Dostawca: PAP/EPA.

Нядаўнія заявы Пуціна пра змены ў Канстытуцыі не павінны супакойваць грамадствы Беларусі ды Украіны, што Крэмль цяпер зоймецца ўнутранымі справамі, а суседзям дасць пару год супакою.

У Расіі пра Беларусь ды Украіну на забываюць. Наадварот, гучаць прапановы па заканадаўчым афармленні апраўдання расійскіх тэрытарыяльных дамаганняў. Як да гэтага ставіцца, разважаюць эксперты.

Права да ўз'яднання цэлага расійскага міру павінна быць запісана ў расійскай канстытуцыі. Тады любы рэгіён Украіны ды Беларусі атрымаў бы магчымасць далучыцца да Расіі на падставе Асноўнага закона.

З такой заявай выступіў кіраўнік ««Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Украінцы Расіі» Богдан Безпалька. Апроч таго Безпалька разам з прадстаўніком Беларусаў Расіі Сяргеям Кандыбовічам увайшоў у склад працоўнай групы па ўнясенні зменаў у расійскую Канстытуцыю.

Ці гэтыя заявы могуць азначаць, што ў расійскім кіроўным асяроддзі нікуды не знікла жаданне адбудаваць у новай форме Савецкі Саюз ці Расійскую імперыю? То бок ціск на Беларусь, каб прымусіць афіцыйны Мінск да інтэграцыі з Расіяй не спыніцца?

Дадзеныя пытанні мы абмяркоўваем з беларускімі палітолагамі: Андрэем Ляховічам з Цэнтра палітычнай адукацыі ды Андрэем Казакевічам з Цэнтру палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл