Беларуская Служба

Украіне пагражае адкрыццё «Паўночнага фронту»

20.08.2021 13:06
Разам са збліжэннем беларускага рэжыму з Расіяй адкрыўся для Украіны адкрываецца так званы Паўночны фронт
Kijów
Kijówjoyfull/Shutterstock.com

Пасля здзелкі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель па расійска-нямецкаму газаправодзе «Паўночны паток-2» стала відавочна, што ў выпадку пераходу Расіі да поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Кіеў не зможа разлічваць на істотную падтрымку Захаду. Акрамя таго, разам са збліжэннем беларускага рэжыму з Расіяй адкрыўся для Украіны адкрываецца так званы Паўночны фронт, піша на сваіх старонках штодзёнкі Gazeta Polska.

«Украіна з самага пачатку была ключавой часткай вялікага пуцінскага праекта па ператварэнні Расіі ў лідара еўразійскай інтэграцыі і аднаўленні яе «велічы». Правал ранейшых спробаў уцягнуць Украіну ў расійскую сферу ўплыву ўсё мацней раздражняе Уладзіміра Пуціна. Няздольны прызнаць памылкі, ён не можа змірыцца з тым, што моцнае памкненне Украіны да Захаду з'яўляецца вынікам ягонай палітыкі. Пуцін хоча кантраляваць усю Украіну. Спроба дасягнуць гэтай мэты шляхам акупацыі Крыма і часткі Данбаса нічога не дала. Здавалася б, толькі адкрытая буйнамаштабная ваенная агрэсія можа паставіць Кіеў на калені. Амерыкана-нямецкая здзелка па «Паўночнаму патоку-2» значна павялічыла рызыку такой вайны», – чытаем на старонках выдання Gazeta Polska.

5 жніўня ў тэлевізійным інтэрвʼю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў, што робіць усё магчымае для спынення вайны ў Данбасе, але мір там на 90% залежыць ад Уладзіміра Пуціна. Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі мяркуе, што цяперашняя сітуацыя вакол Украіны вельмі нагадвае сцэнар падрыхтоўкі Расіі да вайны з Грузіяй. «Аналогій дастаткова. Па-першае, канцэнтрацыя сіл. Цягам некалькіх месяцаў працягвалася канцэнтрацыя сіл вакол Грузіі, цяпер тое ж самае адбываецца і вакол Украіны. У акупаваны Крым перакінулі за апошні час усе дэсантныя групы, якія ёсць у Расіі, акрамя далёкаўсходніх. Гэта не могуць быць проста ваенныя манеўры, таму што гэта вялікія сілы, магчымасці і сродкі. Пуцін правярае рэакцыю Захаду на ягоныя выказванні і дзеянні», – цытуе словы Саакашвілі Gazeta Polska.

эж

Украіна адказала на пагрозы Лукашэнкі

10.08.2021 17:11
«Фэйкамі аб знешніх пагрозах дзяржаўнасці Беларусі з боку Украіны Лукашэнка спрабуе апраўдаць свае рэпрэсіўныя метады і абмежаванні правоў і свабод грамадзян Беларусі».

На наступным тыдні прэзідэнт Анджэй Дуда наведае Украіну і Малдову

18.08.2021 18:32
«Абодва візіты – гэта жэст падтрымкі тэрытарыяльнай цэласнасці і празаходніх памкненняў абедзвюх краінаў».