Беларуская Служба

Будова плоту на мяжы з Беларуссю ўжо распачалася

26.08.2021 11:42
Кошт будаўніцтва драцянога плота на мяжы з Беларуссю можа дасягаць нават 400 мільёнаў злотых (больш за 100 млн долараў), у выпадку, калі такі плот паўстане па ўсёй даўжыні мяжы з Беларуссю.
Pas drogi granicznej na polsko-białoruskiej granicy w Kopczanach
Pas drogi granicznej na polsko-białoruskiej granicy w KopczanachPAP/Artur Reszko

Пачалося будаўніцтва плота вышынёй 2,5 метра на мяжы з Беларуссю ў Падляскім ваяводстве. Да вечара 25 жніўня салдаты працавалі, напрыклад, у раёне вёскі Номікі, там было нацягнута ўжо некалькі сотняў метраў агароджы, але заяўленай вышыні пакуль там няма, пішуць на партале money.pl.

Раней на гэтым месцы мяжы ўжо стаялі высокія слупы, таму нацягнуты быў толькі калючы дрот. Пры гэтым працавала каля дзясятка чалавек. Працу забяспечвалі вайскоўцы, якія не дапускалі СМІ і цікаўных да мяжы, дзе ставіўся плот.

У раёне суседняй вёскі Войнаўцы з дапамогай цяжкай тэхнікі разгружалі сталёвыя слупы. Плот будзе ўтвораны з двух віткоў, выкладзеных адзін над іншым і злучаных такім чынам, каб такі плот дасягаў мэтавай вышыні 2,5 метра. Гэта «ноу-хау» было ўпершыню выкарыстана на венгерска-сербскай мяжы, якая ўжо некалькі гадоў выконвае там сваю задачу.

Паводле разлікаў money.pl кошт будаўніцтва драцянога плота на мяжы з Беларуссю можа дасягаць нават 400 мільёнаў злотых (больш за 100 млн долараў), у выпадку, калі такі плот паўстане па ўсёй даўжыні мяжы з Беларуссю.

эж

Прэм’ер: Беларусь адмовілася прыняць гуманітарную дапамогу з Польшчы для мігрантаў

25.08.2021 15:31
Польскі транспарт з дапамогай для мігрантаў чакае на памежным пераходзе ў Баброўніках.

НАТА накіруе ў Літву экспертаў для супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам з боку Беларусі

25.08.2021 17:32
«НАТА працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, якая аказвае міграцыйны ціск на нашых саюзнікаў – Літву, Латвію і Польшчу».

Еўрапейскі суд па правах чалавека: Польшча і Латвія абавязаны забяспечыць ваду і ежу, аказаць медыцынскую дапамогу і забяспечыць прыстанішча мігрантам на мяжы з Беларуссю

26.08.2021 10:01
Рашэнне, вынесенае Еўрапейскім судом, не з'яўляецца загадам аб прыняцці нелегальных мігрантаў.

Матэвуш Маравецкі: Канвой з польскай гуманітарнай дапамогай чакае згоды беларускіх уладаў

26.08.2021 11:24
«Тым, хто на тэрыторыі Польшчы мы аказваем неабходную дапамогу. На аказанне дапамогі на тэрыторыі Беларусі неабходная згода беларускіх уладаў».