Беларуская Служба

Эксперт: Прарасійскі курс вядзе Каўказ у галечу

18.11.2024 16:09
 Масавыя пратэсты ахапілі Абхазію ды Грузію. У кожнай з краіны прычыны пратэстаў розныя, але корань адзін – расійская палітыка і прысутнасць у рэгіёне.
Аўдыё
  • Абвастраецца сітуацыя на Каўказе
     ,
Пратэстоўцы штурмуюць офіс прэзідэнта ў Сухумі, сталіцы грузінскага сепаратысцкага рэгіёна АбхазііEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

На мінулым тыдні абхазы масава выйшлі на вуліцу, незадаволеныя новым інвестыцыйным пагадненнем з Расіяй. Абхазскі ўрад хацеў дазволіць расійскім інвестарам атрымліваць ва ўласнасць зямлю ў Абхазіі. У адказ на гэта жыхары перакрылі галоўную рэспубліканскую трасу ды ўварваліся ў комплекс урадавых будынкаў.

Апазіцыя запатрабавала адстаўкі дзейнага прэзідэнта Аслана Бжаніі. Той спачатку заявіў аб гатоўнасці сысці з пасады, але потым змяніў рашэнне. Цяпер апазіцыя хоча стварыць часовы ўрад. Пратэстоўцы дамагаюцца прызначэння пазачарговых выбараў ды пасады прэм'ер-міністра для прадстаўніка апазіцыі.

У Грузіі ў нядзелю апазіцыя правяла марш пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў. Напярэдадні Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі зацвердзіла вынікі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 26 кастрычніка. Паводле яе звестак, кіруючая партыя «Грузінская мара» атрымае 89 дэпутацкіх мандатаў, «Кааліцыя за перамены» — 19. Апазіцыя лічыць вынікі выбараў сфальсіфікаванымі. Актывісты апазіцыйных партый пачалі ставіць намёты ля будынка парламента Грузіі ды блакаваць дарогі. Апазіцыя дабіваецца правядзення новых парламенцкіх выбараў.

Гэтыя пратэсты – вынік расійскай палітыкі на Каўказе кажа палітолаг Павал Усаў.

- Цяперашнія пратэсты не сталі нечаканасцю. Напружанасць вырасла пасля таго, як адбыліся выбары ў Грузіі з масавымі фальсіфікацыямі. У краіне расло незадавальненне, чакалася, што далейшыя крокі ўладаў будуць абвастраць сітуацыю. Палітычныя сілы, якія захавалі ўлады ў сваіх руках імкнуцца перайсці на бок Расіі. У Абхазкі ў адрозненні ад  Грузіі няма жадання адасобіцца ад Расіі. Там справа больш звязаная з карупцыяй і страхам мясцовага насельніцтва, што кіраўніцтва дамаўляецца пра тое, каб прадаць Расіі па карупцыйных схемах зямельныя рэсурсы краіны. Расійскі бізнес вядомы сваёй драпежнасцю ды знішчальнасцю. Яго прыход – гэта канец для абхазскай прыроды і экалогіі, адсутнасць эканамічнага развіцця, якога, дарэчы, Расія нідзе не забяспечыла.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі