Беларуская Служба

Павал Усаў: Відэа з Віктарам Бабарыкам – чарговы элемент выбарчай гульні

08.01.2025 14:29
Улады паказалі здымкі і відэа з палітвязнем Віктарам Бабарыкам, пра якога нічога не было вядома два гады.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Відэа з Віктарам Бабарыкам – чарговы элемент выбарчай гульні
Павал Усаў.

З’яўленне Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі - гэта элемент выбарчай кампаніі, якая ўжо ўваходзіць у завяршальную фазу, перакананы палітолаг:

- Каб стварыць фон для выбараў, да якіх усе ставяца скептычна, каб яны былі мінімальна прымальнымі ў кантэксце змены пазіцыі Захада ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, каманда Лукашэнка так дэманстаруе гатовасць да камунікацыі, дэманструе такім чынам гуманізм Лукашэнкі. З’яўленні Калеснікавай і Бабарыкі не абазначае змены сітуацыі. Гэта ўсё гульня, дэкарацыя, каб было прасцей прадаць на Захад новы палітычны парадак.

Сама роля Пратасевіча – тэхнічная роля абслугоўвання рэжыму. Важна тое, што будзе адбывацца пасля выбараў. Гэта больш інтэнсіўнае вызваленне палітвязняў, каб перафарматаваць палітычны кантракт з беларускім грамадствам. З аднаго боку, дамагчыся лаяльнасці і падпарадкаванасці, а з іншага псіхалагічна прыняць сітуацыі ў краіне, каб панізіць напружанасць, якая вымагае фінансавых затрат. Таксама гэта спроба цалкам падарваць пазіцыі і ўплыў новай дэмакратычнай хвалі. Пасля выбараў стане зразумела, што Лукашэнка перажыў цяжкія часы, стабілізаваў сістэму і на сімвалічным узроўні аднавіў сваю легітымнасць.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка