З Мінска ў Вільню пусцілі дадатковы цягнік. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік міжнародных лініяў №809/810 Мінск – Вільня будзе курсіраваць да 31 жніўня ўдзень раз на тыдзень – па суботах, інфармуе «Еўрарадыё».
На шляху паміж канцавымі станцыямі ён будзе рабіць прыпынкі ў Маладзечне, Смаргоні і ў Гудагаі. З Мінска цягнік №809 будзе адпраўляцца ў 13:50 і прыбываць у Вільню ў 17:00. З Вільні цягнік №810 адпраўляецца ў 12:40 і прыбывае ў 15:50.
Памежны кантроль з беларускага боку пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, з літоўскага боку – у тэрмінале станцыі Вільня.
вс