Еўразійскі эканамічны саюз павінен удзяліць асаблівую ўвагу краінам далёкай дугі. Аб гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, паведамляе БЕЛТА.
„Прапануем Еўразійскаму банку развіцця падключыцца да гэтага напрамку. Нашым нацыянальным банкам развіцця і іншым фінансавым установам таксама трэба пашукаць формы для больш цеснага ўзаемадзеяння як унутры саюза, так і па знешнім контуры”, - лічыць Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі пазітыўна ацаніў развіццё супрацоўніцтва ЕАЭС з трэцімі краінамі, у тым ліку распрацоўку часовага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з Іранам, якое ўступіць у сілу ў кастрычніку, і пакета пагадненняў з Сінгапурам.
Ён таксама з задавальненнем адзначыў гатоўнасць да заключэння дагавора аб свабодным гандлі з Сербіяй і нагадаў, што ў кастрычніку ўступае ў сілу Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.
У чэрвені ЕАЭС і КНР, каб паскорыць праходжанне грузаў праз свае граніцы, дамовіліся абменьвацца папярэдняй інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз свае мытні.
„Камісіі трэба прапрацаваць аналагічнае пагадненне з Еўрапейскім Саюзам, каб зрабіць сухапутны шлях з Кітая ў Еўропу праз нашы краіны найбольш прывабным”, - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што сур'ёзна актывізавалася ўзаемадзеянне ЕАЭС з Садружнасцю Незалежных Дзяржаў, Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.
аз