Беларуская Служба

У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў перапісу насельніцтва

04.10.2019 10:11
У Белстаце тлумачаць праблемы вялікай актыўнасцю беларусаў, якія вырашылі самастойна "перапісацца", і таму ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/GaudiLab

Платформы census.by і перепись.бел станам на 11.00 паводле мінскага часу не працавалі.  На іх можна самастойна запоўніць анкету, і перапісчык ужо не прыйшоў бы. Аднак яшчэ ўначы сайты сталі недаступныя, праблемы з іх працай былі заўважныя і раніцай, перадае Еўрарадыё. 

У Белстаце тлумачаць праблемы вялікай актыўнасцю беларусаў, якія вырашылі самастойна "перапісацца", і таму ўзніклі праблемы з доступам да сайтаў.

Перапіс насельніцтва стартаваў у краіне 4 кастрычніка. Ён працягнецца да 30 кастрычніка. Вынікі абяцаюць апублікаваць у 2020 годзе.

эж