Беларуская Служба

Лукашэнка Зяленскаму: усё, аб чым мы дамовімся, будзе выконвацца

04.10.2019 13:01
Нагадваем, 3-4 кастрычніка ва ўкраінскім Жытоміры праходзіць ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Аляксандр Лукашэнка PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Усе дамоўленасці паміж Беларуссю і Украінай будуць выконвацца. Аб гэтым кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах у вузкім складзе з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Усё, аб чым мы дамовімся, будзе выконвацца. Хачу запэўніць, што мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці”, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі абмеркавалі, між іншым, супрацоўніцтва ў нафтаперапрацоўцы і пастаўках нафты. Лукашэнка на перагаворах з Зяленскім прапанаваў таксама ствараць сумесныя прадпрыемствы і супрацоўнічаць у ракетабудаванні.

Нагадаем, 3-4 кастрычніка ва ўкраінскім Жытоміры праходзіць ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Мерапрыемства праводзіцца ў розных фарматах. Удзел у ім прымаюць прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады, а таксама кіраўнікі дзяржаў.
аз