Беларуская Служба

Лукашэнка прапануе Украіне правесці разам Алімпійскія гульні

05.10.2019 11:54
Беларусь і Украіна могуць разам змагацца за правядзенне вялікіх міжнародных спаборніцтваў.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA



З такой заявай выступіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае Белта. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што не так даўно Мінск прымаў ІІ Еўрапейскія гульні, матчавую сустрэчу па лёгкай атлетыцы Еўропа – ЗША.

У гэтых спаборніцтвах актыўны ўдзел прымалі і ўкраінскія атлеты, прычым даволі паспяхова: напрыклад, на Еўрапейскіх гульнях яны сталі трэцімі ў агульнакамандным заліку.

«Думаю, нашы дзяржавы разам маглі б пазмагацца за права правядзення міжнародных спартыўных спаборніцтваў высокага ўзроўню. Гэта я гавару аб прапанове ПрэзідэнтаУкраіны разам падумаць над тым, а ці не замахнуцца нам на Алімпійскія гульні. Для дзвюх краін гэта па сілах», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

юл