Беларуская Служба

Ва Украіне ваюе некалькі груп беларускіх добраахвотнікаў

28.03.2022 09:21
Найбуйнешай з'яўляецца батальён імя Кастуся Каліноўскага.
   ,  27.03.2022,
Брыфінг дабравольцы батальёна Каліноўскага, 27.03.2022, Кіеўhttps://www.youtube.com/watch?v=8dGATyZ34h8

Гэта адзіны батальён, які ствараюць беларусы, кажа добраахвотнік Ігар:

-Наконт батальёна як фармацыі ў нас няма такой інфармацыі, але мы на сувязі і ведаем, што ёсць беларускія групы такія як група «Чорны кот», група ў Адэсе пры Тэрабароне, ёсць іншыя групы, якія дзейнічаюць у раёне Кіева. Гэта ўсё беларускія фармацыі. Мы спадзяемся, што ў хлопцаў будзе рост і хтосьці з іх таксама выйдзе на ўзровень батальёна.

Беларускія байцы сустракаюць на полі бою фармацыі з іншых краін, якія ваююць за Украіну.

- На гэтым тыдні ў Ірпіне грузіны дапамагалі братняй Украіне. Мы бачылі там грузінскі падраздзел, які прымаў удзел у баях. Мы чулі пра чачэнцаў-не кадыраўцаў, якія ваююць на баку Украіны яшчэ з 2014 года. Як не дзіўна, ёсць хлопцы з Расіі, якія даволі паспяхова ваююць за Украіну. Мы такіх ведаем.

У байцоў батальёна Каліноўскага трайная матывацыя ўдзелу ў абароне Украіны.

- Мы ведаем, што калі не выстаіць Украіна, то праблемы будуць ва ўсім рэгіёне. Рэжым Пуціна не спыніцца на адной Украіне. Па-другое мы змагаемся за Беларусь «За нашу і вашу свабоду», змагаючыся за Украіну, мы вызваляем Беларусь. Трэцяя матывацыя, то ўрэшце-рэшт разабрацца з дыктатурай, якая пануе ў Беларусі 27 гадоў і пара пакласці гэтаму край, – кажа добраахвотнік Ігар.

яс