Беларуская Служба

У Брэсце пачаўся суд над палітвязнем Юрыем Касцюком, якога таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь

11.01.2023 09:31
Пяць месяцаў Юрый утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы – у беларускіх.
Юрый Касцюкspring96.org

У Брэсцкім абласным судзе ўчора пачалі судзіць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога вясной вывезлі з Расіі. Справу разглядае суддзя Святлана Крэмянеўская, паведамляе «Вясна».

Паводле абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя». Пяць месяцаў Юрый утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы – у беларускіх.

Нагадаем, Касцюк адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў« і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце палітзняволеных «хімікаў» «Волейбол по выходным«. Вядома, што Касцюк быў моцна збіты, было падазрэнні на зламаныя рэбры.Крымінальная справа па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) не была спынена.Хлопец з'ехаў у Расію – яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук.

15 траўня 2022 года ён быў затрыманы ў Сочы. Юрый чакаў экстрадыцыі ў Беларусь у расійскім следчым ізалятары. З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак Юрый вырашыў абскардзіць рашэнне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху.

У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і выдварэнне. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

16 кастрычніка 2022 года Юрыя Касцюка таемна вывезлі ў Беларусь і змясцілі ў ІЧУ Пружанаў, а пазней перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Вядома, што там хлопец зазнае жорсткае абыходжанне. 7 снежня ягоную справу накіравалі ў суд. Неўзабаве Юрыя перавялі ў брэсцкі СІЗА-7.

аз

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі ў ШІЗА на 10 сутак

30.12.2022 15:07
Такім чынам адміністрацыя папраўчай калоніі №24 у Зарэччы вырашыла «павіншаваць Паліну з Новым годам».

Адваката Аляксандра Данілевіча абвінавачваюць у садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці

10.01.2023 13:17
Следчы камітэт сцвярджае, што адвакат лістамі ў нарвежскую кампанію Yara спрабаваў «дэстабілізаваць эканамічнае становішча».