Беларуская Служба

«Генпракурор» палічыў, колькі Беларусь страціла ў гады Вялікай Айчыннай

07.02.2023 08:32
У 2021 годзе ён казаў пра страты на 550 млрд долараў, цяпер гаворка ідзе пра звыш 2 трлн.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

«Генпракурор» палічыў, колькі Беларусь страціла ў гады Вялікай Айчыннай. Па словах Андрэя Шведа, гэтая сума складае 2,3 трлн долараў ці 43,5 тысячы тон золата.

«Да пачатку расследавання [пра «генацыд беларускага народу»] гаворка ішла пра тое, што было спалена поўнасцю або часткова не менш за 9,2 тыс. вёсак. Па выніках расследавання мы гаворым, што гэтая лічба значна вышэйшая, не менш за 10,5 тыс. населеных пунктаў. Было знішчана не менш як 3 млн чалавек на тэрыторыі БССР. Афіцыйная статыстыка раней называла лічбу 2,2-2,4 млн».

Тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» нагадвае, што яшчэ ў 2021 годзе той жа Швед казаў пра страты на 550 млрд долараў.

нг