Беларуская Служба

ВПС Украіны: Пашкоджаны ў Мачулішчах самалёт - для нас з'ява ўнікальная

28.02.2023 08:57
Выбухі і пашкоджанні самалёта ў беларускіх Мачулішчах – добрая навіна для Украіны, заявіў прэс-сакратар камандавання ВПС Украіны Юрый Ігнат.
      -50
Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ВПС РасііЗдымак: МІністэрства абароны Расіі

Самалёт ранняга выяўлення і папярэджання ВПС РФ А-50 – адзін з дзевяці ўнікальных лятальных апаратаў, прызначаных для разведкі і вельмі небяспечных тым, што яны таксама могуць несці ракеты.

-Напэўна, гэта добрая навіна для Украіны і яе ўзброеных сіл. Гэты самалёт увесь час быў у паветры, ён распазнае нашу тэрыторыю, вядзе радыёразведку, скануе, калі працуе наша зенітнае абсталяванне, вызначае яго месцазнаходжанне, адсочвае напрамкі пасадкі і палёту нашых самалётаў, пастаянна суправаджае ракетныя ўдары. Таму адключэнне яго якім-небудзь чынам для нас з'ява ўнікальная, – сказаў Ігнат.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў вайсковым аэрапорце «Мачулішчы», што ў 12 км ад Мінска, прагрымелі 2 выбухі. У выніку ў расійскага ваеннага самалёта А-50 пашкоджаныя лабавая і цэнтральная часткі, а таксама авіёніка і антэна РЛС.

Адказнасць за пашкоджанне самалёта на сябе ўзяў ByPol.

ав

Расійскі самалёт у Мачулішчах падарвалі беларускія партызаны – Азараў

27.02.2023 08:21
А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне.

У Беларусі з самай раніцы – пасты ДАІ: міліцыя правярае машыны пасля нанясення ўдару па самалёце А-50 ВПС Расіі

27.02.2023 10:20
Кіраўнік арганізацыі Bypol Аляксандр Азараў паведаміў, што па самалёце А-50 былі нанесеныя два ўдары з паветра.