Беларуская Служба

У ЗША пракаментавалі словы Лукашэнкі пра «вагнераўцаў», якія «рвуцца» ў Польшчу

25.07.2023 08:39
У амерыканскім ведамстве нагадалі, што ваяваць у дадзеным выпадку давядзецца і з ЗША.
Найміты ПВК «Вагнэр»Shutterstock/Andrey Sayfutdinov

Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра наймітаў ПВК «Вагнер», якія рвуцца ў Польшчу, у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША назвалі безадказнымі. У амерыканскім ведамстве таксама нагадалі, што ваяваць у дадзеным выпадку давядзецца і з ЗША.

«Я скажу, што гэта яшчэ адзін з серыі безадказных каментароў Лукашэнкі. І адзінае, што я паўтару, як я ўжо казаў з іншай нагоды раней на гэтым брыфінгу, Злучаныя Штаты будуць абараняць кожны метр тэрыторыі НАТА», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Мэцью Мілер, цытуе яго словы Reform.by.

У нядзелю Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным сказаў, што «вымушаны стрымліваць» «вагнераўцаў», якія пачалі яго «напружваць» тым, што хочуць схадзіць «на экскурсію ў Варшаву і Жэшаў».

вс