Аб’яднаны пераходны кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей за ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы. Рашэнне прынятае з нагоды Дня роднай мовы, паведаміла прэс-служба Кабінету. Сярод узнагароджаных – былая галоўны рэдактар Беларускай службы Польскага радыё, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Ніна Баршчэўская.
Прафесар Ніна Баршчэўская крыніца: Камунікат
Так, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая пасол Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры асобы, прозвішчы якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя доктар філалагічных навук, прафесар Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш, гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, прозвішчы якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Кандыдатуры ўзнагароджаных прадстаўленыя Камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным пераходным кабінеце. Узнагароды распрацаваныя і вырабленыя Геральдычнай радай.
Прафесар Ніна Баршчэўская была заснавальніцай Беларускай службы Польскага радыё. Узначальвала рэдакцыю больш за 25 гадоў. Яна таксама – экс-кіраўнік Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту і выкладчыца галоўнай ВНУ Польшчы.
вс