Беларуская Служба

Уладальніка партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз

07.11.2024 12:30
25 кастрычніка мужчыну асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

6 лістапада ў судзе Ленінскага раёна г. Гродна прайшоў суд над уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу s13.ru Сяргеем Чабоцькам.

Яго судзілі за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (ч.1 арт.24.23 КаАП РБ). Рашэнне суда невядомае, паведамляе Telegram-канал «Суды, затрыманні. Гродна і вобласць».



Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.

25 кастрычніка Сяргея Чабоцьку асудзілі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У сваю чаргу, 30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго Тэлеграм-канала прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

аз

Улады ліквідуюць Беларускую асацыяцыю садзейнічання ААН

05.11.2024 11:30
Арганізацыя працавала ў Беларусі 35 гадоў. Яе зарэгістравалі ў кастрычніку 1989 года і перарэгістравалі ў чэрвені 1991-га.