Беларуская Служба

Якія банкноты часцей за ўсё падрабляюццa ў Беларусі?

31.03.2025 18:01
Мінску зафіксавана 41,4% усіх выяўленых выпадкаў падроблены грашовых знакаў.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

За 2024 год у Беларусі выявілі 795 фальшывых грашовых знакаў - іх агульная колькасць зменшылася на 28,1% у параўнанні з 2023 годам. Асноўную долю склалі падробленыя долары - 83,1%, далей ідуць расійскія рублі (9,1%), еўра (6,8%) і беларускія рублі (0,9%), паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Нацбанк Беларусі.



У параўнанні з 2023 годам колькасць падробленых долараў зменшылася на 31,9%, а беларускіх рублёў - на 66,7%. Аднак колькасць падробак расійскіх рублёў, наадварот, вырасла на 16,1%.

Сярод долараў часцей за ўсё падраблялі банкноты наміналам 100 і 50 долараў - 64,1% і 35,4% адпаведна. Асноўную масу падробленых расійскіх рублёў склалі купюры наміналам 5 000 рублёў - 84,7%.

Што тычыцца еўра, пераважалі падробкі банкнот наміналам 50 еўра (64,8%). У беларускіх рублях зафіксаваны толькі адзінкавыя выпадкі падробак купюр узору 2009 года.

Падробкі былі выяўлены ў 60 населеных пунктах. У Мінску зафіксавана амаль 41,5% усіх выпадкаў.

аз