На старонцы кампаніі паявілася просьба падтрымаць праект: «Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 год руплівай працы нашай каманды па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца беларусаў як нацыі ў мінулым і сённяшнім свеце».
Для таго, каб каманда магла працягваць працаваць, рэгулярна ствараць новыя відэа, ёй неабходна 16 тысяч еўра ў месяц. «Безумоўна, мы і самі шукаем шляхі для вырашэння фінансавых цяжкасцяў, аднак сёння сітуацыя крытычная. Мы не здолеем працягнуць працу без вашай дапамогі».
«Будзьма беларусамі» пачыналася як шырокая культурна-асветная кампанія ў Беларусі ў 2008 годзе. Сёння яна вымушана працуе з замежжа, працягвае пісаць пра Беларусь і беларусаў. Распавядае пра важныя падзеі беларускага грамадскага і культурнага жыцця, публікуе аўтарскія калонкі, інтэрв’ю з беларускімі творцамі, адкрывае таямніцы беларускай гісторыі, знаёміць з цікавосткамі пра беларускую мову, літаратуру, кіно, мастацтва.
«Будзьма беларусамі!» — гэта таксама ютуб-канал з унікальнымі відэапраектамі, дзе распавядаецца праўда пра невядомыя старонкі гісторыі ў праекце «Трызуб і Пагоня», пра шляхецкую культуру ў праекце «Сармат», разбурае стэрэатыпы пра Беларусь і беларусаў у перадачы «Хрусь і папалам!» ды шмат чаго яшчэ.
Кампанія мае ютуб-канал «Будзьма дзецям», а таксама стварыла тэлеграм-бот афішу «Будзьма разам!», каб было прасцей сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце.
На старонцы «Будзьма» пералічаны спосабы, якім чынам можна фінансава падтрымаць працу каманды.
ав