Беларуская Служба

Лукашэнка рыхтуецца да выбараў

30.07.2019 10:23
Беларускі кіраўнік загадаў падняць заробкі ў рэгіёнах.
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusi
Aleksander Łukaszenka, prezydent Białorusishutterstock

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад мясцовых уладаў забяспечыць своечасовую выплату ды рост заработнай платы ў рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, няхай патроху, але зарплаты, пенсіі і дапамогі ў краіне растуць. «Людзі гэта бачаць, – канстатаваў ён. – Трэба звярнуць увагу кіраўнікоў, што зарплата – гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост».

У той жа час Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што гэты і наступны год у Беларусі асаблівыя: пройдуць дзве выбарчыя кампаніі. «Партыйных органаў у нас няма, КПСС няма, гэта значыць асобна палітыкай займацца няма каму. Усё сканцэнтравана ў вашых руках на месцы. Гэта, напэўна, часткова і добра, але дзесьці ўтвараюцца і праблемы», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік пераканаўча папрасіў чыноўнікаў арганізаваць выбары на дастойным узроўні».

юл