Беларуская Служба

Узбекістан стаў асноўным пакупніком БелАЗ-аў

30.07.2019 10:58
За шэсць месяцаў 2019 года ва Узбекістан адпраўлена 49 адзінак тэхнікі, выпушчанай холдынгам
БелАЗImage by Анатолий Стафичук from Pixabay/CC0

Такія лічбы агучыла прэс-служба прадпрыемства напярэдадні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

Раней паведамлялася, што ў 2019 годзе ў гэтую сярэднеазіяцкую краіну плануецца адгрузіць 95 адзінак карʼерных самазвалаў грузападʼёмнасцю ад 45 да 220-240 тон.

Кіраўнік БелАЗ Пётр Пархомчык называў кантракт на 2017-2018 гады рэкордным за ўсю шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Узбекістана.

З 2020 па 2023 год жодзінскі гігант плануе паставіць у Узбекістан каля 200 самазвалаў.
У цяперашні час парк карʼернай тэхнікі БелАЗ у гэтай сярэднеазіяцкай краіне налічвае 828 машын.

юл