Беларуская Служба

Беларусь мадэрнізуе вайсковую авіяцыю

02.10.2019 14:23
У лістападзе беларускія ВПС атрымаюць чатыры знішчальнікі Су-30СМ.
Rosyjski myśliwiec SU-30
Rosyjski myśliwiec SU-30Shutterstock/De Visu

Пра гэта журналістам у Палаце прадстаўнікоў паведаміў міністр абароны рэспублікі Андрэй Раўкоў, піша Tut.by.

«Дамова, якая была падпісаная ў 2017-м годзе, уступіла ў сілу, пачалося яе фінансаванне. І пастаўкі першых чатырох самалётаў Су-30см чакаюцца ў лістападзе гэтага года», – расказаў міністр абароны.

Дамова на пастаўкі самалётаў была падпісаная ў 2017 годзе, але яе рэалізацыя зацягнулася ў звязку з санкцыямі Захаду ў дачыненні да Расіі. Дамова прадугледжвае, што да канца 2020 года Беларусь павінна атрымаць ад Расіі 12 знішчальнікаў.

У жніўні 2019 года расейскі вытворца – Іркуцкі авіязавод паказаў 2 першыя знішчальнікі 4+ пакалення Су-30СМ вырабленыя для Паветраных сілаў Беларусі.

юл