Беларуская Служба

Беларусь пачала выдаваць візы праз візавыя цэнтры, першая краіна – Індыя

03.10.2019 13:39
У апошнія гады колькасць турыстаў, якія прыязджаюць з Індыі ў Беларусь, стабільна расце. Штогод па беларускую візу звяртаюцца каля 1200 грамадзян Індыі.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Shutterstock

Беларусь адкрыла ў Індыі пяць візавых цэнтраў. Яны размешчаныя ў гарадах Дэлі, Бангалор, Калькута, Мумбай, Чэнай, паведамляе «Еўрарадыё». Падаваць дакументы візавых заявак на беларускую візу праз візавыя цэнтры могуць грамадзяне Індыі і яшчэ 74 краін. Аператар візавых цэнтраў Беларусі ў Індыі – кампанія VFS Global. Ёй належаць візавыя цэнтры шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія працуюць у Беларусі.

«Пачатак працы па візавых пытаннях з VFS Global – гэта важны крок для развіцця ўязнога турызму ў Беларусь у Паўднёва-Усходняй Азіі. Новы падыход адлюстроўвае наша імкненне спрасціць перасоўванне грамадзян паміж Індыяй і Беларуссю, што мае вялікае значэнне для плённага двухбаковага супрацоўніцтва», – заявіў пасол Беларусі ў Індыі Андрэй Ржавускі.

Як піша індыйскае выданне Businessworld, у апошнія гады колькасць турыстаў, якія прыязджаюць з Індыі ў Беларусь, стабільна расце. Штогод па беларускую візу звяртаюцца каля 1200 грамадзян Індыі.

вс

на фота: на вуліцы індыйскага горада