Беларуская Служба

«Белавія» паведаміла, колькі будзе каштаваць выбар месца ў самалёце

03.10.2019 16:11
Кошт дадатковай паслугі вар'іруецца ад размяшчэння ў салоне самалёта ад 5 да 30 еўра.
Бартавы персанал авіякампаніі «Белавія»фота: belavia.by

З 3 кастрычніка авіякампанія «Белавія» прапануе пасажырам скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салоне самалёта на сайце авіякампаніі падчас або пасля куплі білета, паведамляе афіцыйны сайт кампаніі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

У тэставым рэжыме дадзеная паслуга будзе даступная на рэгулярных рэйсах у Алматы, Нур-Султан, Ашхабад, Баку, Барселону, Батумі, Ерэван, Жэневу, Ларнаку, Лондан, Парыж, Тбілісі і назад.

На дадзены момант дадатковая паслуга запушчаная ў тэставым рэжыме, аднак ужо ў хуткім часе пасажыры змогуць выбіраць месца на ўсіх рэйсах авіякампаніі.

Кошт дадатковай паслугі вар'іруецца ад размяшчэння ў салоне самалёта ад 5 да 30 еўра. Для ўдзельнікаў праграмы «Белавія» «Лідар» залатога ўзроўню і пасажыраў бізнэс-класа паслуга бясплатная. У выпадку тэхнічнай немагчымасці прадаставіць месца аплочанай катэгорыі, авіякампанія пакрые поўны кошт паслугі.

У кампаніі звяртаюць увагу, што паслуга выбару месцы будзе актыўная да 24 гадзін да вылету рэйса. Пасля пазначанага часу ўсе месцы, што засталіся, становяцца даступныя для рэгістрацыі бясплатна, за выключэннем месцаў з павялічанай адлегласцю паміж радамі крэслаў, а таксама месцаў у пачатку салона эканамічнага класа. Для дадзеных месцаў магчымасць скарыстацца платным выбарам застаецца да 3-х гадзін да вылету рэйса.

Непрададзеныя месцы названых катэгорый будуць даступныя для рэгістрацыі на стойцы ў аэрапорце бясплатна.

вс