Беларуская Служба

Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск

03.10.2019 17:07
Ад візіта ў Беларусь таксама адмовіліся трое міністраў замежных спраў суседніх краін. 
Federica Mogherini
Federica MogheriniShutterstock/Alexandros Michailidis

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск. Чакалася, што яна прыме ўдзел у мерапрыемствах па тэматыцы «Усходняга партнёрства». Таксама заяўлялася, што Магерыні можа прыляцець для падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю, паведамляе «Тэлеграф» са спасылкай на Радыё «Свабода».

У сувязі з адменай візіту Федэрыкі Магерыні свой візіт у Беларусь адмяніў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Беларускія СМІ таксама паведамілі, што адмяніў паездку ў Беларусь і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевічс.

Не прыедзе ў Беларусь і кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч, які будзе ўдзельнічаць у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю лідара антыкамуністычнага падполля ў часы ПНР Карнеля Маравецкага.

вс