Беларуская Служба

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключылі толькі траіх апазіцыянераў

03.10.2019 18:02
Прадстаўнікі кампаніі назірання «Права выбару» заявілі, што фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбылося «недэмакратычна і неадкрыта».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandru Nika/shutterstock.com

У склад участковых выбарчых камісій уключылі толькі траіх прадстаўнікоў апазіцыі з 401 вылучанага. Гэта менш за 1%. Апазіцыя вылучала сваіх прадстаўнікоў у 17 акругах, больш як у 60% камісій, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на Радыё «Свабода».

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі прайшлі два члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Оршы і адзін член Партыі БНФ у Брэсце. Такім чынам у сталіцы са 124 прадстаўнікоў у пяці акругах не прайшоў ніхто. А сярод іх ёсць былыя члены ЦВК з правам дарадчага голасу, экс-дэпутат гарсавета.

Прадстаўнікі кампаніі назірання «Права выбару» заявілі, што фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбылося «недэмакратычна і неадкрыта». Яны будуць абскарджваць вынікі ў судах.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаныя на 17 лістапада 2019 года.

вс