Беларуская Служба

Пашыраная зона бязвізу ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях адкрыецца для наведвання 10 лістапада

16.10.2019 11:07
Іншаземцы могуць наведваць бязвізавую тэрыторыю ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак індывідуальна або складзе турыстычных груп.
.    .
Чамаданы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад зацвердзіў парадак наведвання грамадзянамі бязвізавай тэрыторыі „Брэст – Гродна”, а таксама раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Адпаведнае палажэнне замацавана ў пастанове Савета Міністраў нумар 699 ад 14 кастрычніка 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Дакумент прыняты ў мэтах рэалізацыі ўказа нумар 300 ад 7 жніўня бягучага года „Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян” і ўступае ў сілу 10 лістапада.

У адпаведнасці з палажэннем, іншаземцы могуць наведваць бязвізавую тэрыторыю „Брэст – Гродна” ў турыстычных мэтах на тэрмін да 15 сутак пры індывідуальным наведванні, а заходнія вобласці пры ўмове перамяшчэння ў складзе турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі „Брэст – Гродна”.

Пры сабе замежным грамадзянам неабходна мець пашпарт або дакумент, які яго замяняе і прызначаны для выезду за мяжу, і дакумент, што дае права на наведванне бязвізавай тэрыторыі. Гэты дакумент прадастаўляе права на аднаразовы ўезд і выезд з Беларусі.

аз