Дэлегацыя польскага пасольства ў Мінску наведала тры чарговыя могілкі на поўначы Беларусі. У гарадках Крывічы, Валкалата і Мядзел пахаваныя жаўнеры польска-бальшавіцкай вайны 1920 года. Візіт звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
Польскія дыпламаты запалілі свечкі і ўсклалі вянкі ў Крывічах. На мясцовых каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік і каля сотні магіл польскіх жаўнераў.
Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё
Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі (Cezary Karpiński) нагадаў, што ўсе яны былі адрамантаваныя ў мінулым годзе дзякуючы сродкам з Польшчы і дапамозе мясцовай супольнасці:
- Мы дзякуем жыхарам, таксама мясцовым уладам, якія падтрымалі гэтую ініцыятыву, і ўсім добразычлівым. Каб памяць пра герояў вайны ніколі не загінула і не памерла.
За загінулых жаўнераў на могілках маліліся праваслаўныя і каталіцкія святары.
Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё
Мясцовы прадпрымальнік Ян Кавяка распавёў Польскаму радыё, што ў архівах удалося знайсці прозвішча жаўнера-удзельніка вайны 1920 года, які быў пахаваны ў безназоўнай магіле ў суседнім горадзе Нарач:
- Мы знайшлі гэтае прозвішча ў архівах, але нам усё роўна трэба гэта дакладна праверыць.
Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё
На тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзілі жорсткія польска-бальшавіцкія баі, таму на мясцовых могілках пакояцца астанкі многіх жаўнераў. У гэтым годзе польскія дыпламаты плануюць наведаць усе такія памятныя месцы ў Беларусі.
аз