За жнівень 2020 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 1 399,6 млн. долараў ЗША (на 15,8 адсотка) пасля росту ў ліпені на 61,8 млн. долараў ЗША (на 0,7 працэнта).
Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках жніўня ў асноўным абумоўлена продажам Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
У Тэлеграм-каналах адзначаецца, што гэта «афіцыйнае пацверджанне шматкроць агучаных здагадкаў, што кіруючы рэжым спальвае рэзервы на падтрыманне курсу рубля. Аб'ём валюты, прададзенай пры інтэрвенцыя – уражвае. Пры гэтым мы не ведаем, наколькі былі спустошаныя валютныя рахункі экспарцёраў».
Назіраецца таксама рэкорд пакупкі валюты насельніцтвам. Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што такая сітуацыя звязана з манетарнай палітыкай краіны, са станам эканомікі, якая ўвайшла ў рэцэсію. Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі безумоўна звязана з палітычнай сітуацыя ў краіне:
-Гэта безумоўна крызіс нематэрыяльных актываў. Перш за ўсё Лукашэнка абнуліў давер да сябе, да эканамічнай палітыкі, да ўраду, да банкаўскай сістэмы. Людзі чуюць, што ён загадвае людзям у пагонах заняцца кіраўніцтвам прадпрыемстваў... Тут нават каментаваць няма чаго. Як толькі людзі ў пагонах пачынаюць кіраваць эканомікай – вітай крызіс.
У жніўні фізасобы і прадпрыемствы выкупілі ў банкаў 1,274 млрд USD – гэта рэкорд амаль за 6 год.
ав