Беларуская Служба

Астравецкі краязнаўца Алесь Юркойць – на волі

24.03.2021 15:45
Ён сам пра гэта распавёў «Рэгіянальнай газеце».
Здымак мае ілюстрацыйны характарНаша Ніва/https://t.me/nashaniva

Астравецкі краязнаўца Алесь Юркойць быў асуджаны на сем гадоў зняволення.

Ён належаў да той групы з чатырох ашмянскіх мытнікаў, якія не прызналі віны і даказвалі, што яны не бралі хабараў.

Справа пачалася вясной 2015 года. Былі затрыманыя некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску Каменны Лог. Інфармацыя аб справе была агучаная Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Мытнага камітэта. У дачыненні мытнікаў тады завялі пяць крымінальных спраў, а злачынная група, паводле версіі следства, налічвала 58 чалавек.

Алесь Юркойць адседзеў шэсць год, адзін год скарацілі па амністыі.

РГ/юл