Беларуская Служба

Андрэй Дынько: Пачобут і Борыс сталі закладнікамі непрыгожай гульні

27.03.2021 16:47
Як стала вядома Польскаму радыё ад журналістаў, звязаных з Саюзам палякаў у Беларусі, лідары польскай меншасці  ўначы былі дастаўлены ў ізалятар «Валадарка».
Анжэліка БорысКрыніца: ZPB

Анжэліку Борыс і траіх іншых лідараў Саюза палякаў у Беларусі перавезлі з ізалятара часовага ўтымання «Акрэсціна » у ізалятар «Валадарка». Звычайна ў ім знаходзяцца людзі, у дачыненні да якіх узбуджаюцца крымінальныя справы.

Польскія актывісты былі затрыманыя паводле абвінавачванняў у разпальванні нацыянальнай варжнечы, выстаўленай беларускай Генпракуратурай.

Як стала вядома Польскаму радыё ад журналістаў, звязаных з Саюзам палякаў у Беларусі, лідары польскай меншасці былі дастаўлены ў ізалятар «Валадарка» ноччу. Допыты павінны адбыцца ў панядзелак, 29 сакавіка. Ва ўсіх чацвярых ёсць адвакаты.

Рэдактар газеты «Наша Ніва» Андрэй Дынько распавёў Польскаму радыё, што затрыманыя лідары польскай меншасці « мабыць, сталі закладнікамі пагаршэння стасункаў паміж Мінскам і Варшавай»:

-Анджэй Пачобут – выбітны журналіст і дзеяч культуры, а Анжэліка Борыс – паважаная, аўтарытэтная грамадская дзеяча. Ніколі ў іх выказваннях і дзеяннях я не бачыў праяў распальвання якой-небудзь варожасці. На жаль, як мне здаецца, яны сталі пешкамі, разменнымі манетамі ў вельмі непрыгожай гульні.

Беларускія СМІ звяртаюць увагу на тое, што лідары беларускіх палякаў афіцыйна затрыманыя ў сувязі з крымінальным пераследам, у тым ліку за распальванне нацыянальнай варажнечы. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

iar/эж

Прэзідэнт Польшчы заклікаў АБСЕ ўзняць пытанне пераследу палякаў у Беларусі

25.03.2021 16:04
Прэзідэнт Анджэй Дуда знаходзіцца ў пастаянным кантакце з урадам з нагоды становішча палякаў у Беларусі.

У знак салідарнасці з беларускімі палякамі на Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве з'явілася адмысловая ілюмінацыя

26.03.2021 07:21
На ёй выяўленыя партрэты старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута.

Польшча і Літва аднолькава ўспрымаюць праблему рэпрэсіяў супраць палякаў у Беларусі

26.03.2021 15:14
Польшча і Літва абсалютна згодныя наконт ацэнкі сітуацыі ў Беларусі.

Польшча пакарае кожнага, хто датычны да пераследу палякаў у Беларусі

27.03.2021 09:12
Кожны замешаны ў пераслед палякаў чыноўнік будзе названы,  яму будзе забаронены ўезд у Польшчу ды ЕЗ.