Беларуская Служба

У Беларусі пачалі блакаваць украінскія СМІ ў сувязі з расійскай вайной супраць Украіны

01.03.2022 14:42
Прычынаю нібыта «парушэнне закону аб СМІ».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала сайты gordonua.com і obozrevatel.com.

У ведамстве патлумачылі, што падставай для блакавання паслужыла распаўсюджванне на сайтах gordonua.com і obozrevatel.com «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у парушэнне арт. 38 Закону Рэспублікі Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі»:

«Апошнім часам асобныя сацыяльныя сеткі і мэсэнджары актыўна выкарыстоўваюцца для прасоўвання недакладнай і фэйкавай інфармацыі аб падзеях ва Украіне, прапаганды вайны і заклікаў да незаконных дзеянняў», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

ав/Свабода

За два дні ў антываенных акцыях у Беларусі затрыманыя не менш за 860 чалавек

01.03.2022 11:51
1 сакавіка па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў.