Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс на свабодзе, паведамляе Свабода са спасылкай на інфармацыю ад Юрыя Васкрасенскага.
Яе затрымалі больш за год таму, 23 сакавіка 2021 году. Ёй змянілі меру ўтрымання. Анжаліка вывезеная ў Гродна. Кантактаваць з польскімі дыпламатамі ёй пакуль не дазваляюць.
Анжаліка Борыс – гарадзенка, фігурантка «справы палякаў», у рамках якой былі арыштавалі журналіста Анджэя Пачобута, а таксама актывістаў Саюзу палякаў Беларусі з Ліды, Ваўкавыску і Брэста: Ірэну Бернацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву.
Трох апошніх жанчын вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь у траўні 2021 году.
Ішлі перамовы і пра падобны вываз за мяжу Борыс і Пачобута. Вядома, што Пачобут адмовіўся ад эміграцыі ўзамен на вызваленне.
нг