За шэсць месяцаў 2024 года ў Германію прыбылі 3117 чалавек, якія прыехалі ў Беларусь і пасля нелегальна перасеклі мяжу з ЕС. Такую інфармацыю паведаміў федэральны ўрад у адказ на запыт фракцыі AfD, паведамляе @dw_belarus.
Часцей за ўсё, паводле звестак урада ФРГ, так званы «беларускі шлях» выкарыстоўвалі грамадзяне Афганістана (1140 зарэгістраваных выпадкаў), Сірыі (725 выпадкаў) і Самалі (243 выпадкі).
За ўвесь 2023 год, паводле звестак федэральнай паліцыі Германіі, колькасць нелегальна прыбылых праз Беларусь перавышала 12 тысяч чалавек.
Са жніўня 2021 году па сакавік 2024 году, паводле праваабаронцаў, на польска-беларускай мяжы былі пацверджаны афіцыйна 116 смерцяў мігрантаў, інфармацыя пра яшчэ 26 смерцяў паходзіць з верагодных паказанняў сведак.
вх