Беларуская Служба

Толькі тры вуліцы Мінска названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў — даследаванне

09.11.2024 17:06
Толькі тры вуліцы Мінска — Кастуся Каліноўскага, Льва Сапегі і Браніслава Тарашкевіча — названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў, пры гэтым вядуцца размовы аб магчымым перайменаванні апошняй з іх.
Ілюстраційне фотоАвторство: Julian Nyča. Собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=38970864

Пра гэта заявіў у Варшаве падчас прэзентацыі праекта па дэкамунізацыі тапаніміі і гарадской прасторы на прыкладзе сталіцы Беларусі публіцыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік Геральдычнай рады «Пагоня» Алесь Чайчыц.

У праекце, падрыхтаваным радай, прааналізаваныя назвы 1.316 тапанімічных аб’ектаў Мінска па стане на 2024 год: вуліц, плошчаў, станцый метро і інш. Выяўлена больш за 500 тапанімічных аб’ектаў з назвамі, якія, на думку аўтараў даследавання, «носяць варожы да Беларусі прапагандысцкі савецкі або расійскі каланіяльны характар і якія прызнана неабходным, пажаданым ці магчымым змяніць», а таксама 29 помнікаў з падобнымі назвамі.

Аўтары лічаць неабходным у прыярытэтным парадку перайменаваць 123 тапанімічныя аб’екты (9% агульнай колькасці), названыя ў гонар найбольш адыёзных асоб і з’яў савецкага рэжыму альбо расійскага каланіялізму.

Назва 59% аб’ектаў у даследаванні названыя як «палітычна нейтральныя, якія не патрабуюць змены».

Аўтары прыводзяць невялікі (каля 50 пазіцый) спіс варыянтаў новых назваў для тапанімічных аб’ектаў сталіцы: Алеся Адамовіча, Антона Луцкевіча, Аршанскай бітвы, Барыса Кіта, Васіля Быкава, Вацлава Ластоўскага, вялікіх князёў (асобна Вітаўта, Гедыміна, Міндоўга, Ягайлы), князёў Рагвалода і Усяслава Полацкага, герояў Слуцкага збройнага чыну, Івана Луцкевіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсеньевай, Станіслава Шушкевіча і інш.

Адзначана, што ў постсавецкай Беларусі працэс перайменавання амаль не пачынаўся.

pozirk.online/вх