Беларуская Служба

Біятланістаў Беларусі не дапусцяць да турніраў да канца вайны ва Украіне

26.11.2024 13:11
Статус гэтага пытання не мяняўся з таго часу, як кангрэс IBU ў 2022 годзе прагаласаваў за адхіленне Саюза біятланістаў Расіі і Беларускай федэрацыі біятлона да таго часу, пакуль не будуць выкананыя пэўныя ўмовы. 
Ілюстрацыяwikipedia.org/Miho/CC BY-SA 3.0

Беларускія і расійскія біятланісты не змогуць удзельнічаць у міжнародных турнірах пад эгідай IBU да канца вайны ва Украіне.

"Статус гэтага пытання не мяняўся з таго часу, як кангрэс IBU ў 2022 годзе прагаласаваў за адхіленне Саюза біятланістаў Расіі і Беларускай федэрацыі біятлона да таго часу, пакуль не будуць выкананыя пэўныя ўмовы. Кангрэс IBU таксама вырашыў не дапускаць расійскіх і беларускіх спартоўцаў і службовых асоб на свае міжнародныя спаборніцтвы да далейшага апавяшчэння, каб гарантаваць бяспеку і цэласнасць гэтых мерапрыемстваў", — гаворыцца ў заяве Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU).

Сёлета Выканкам IBU заявіў, што сяброўства абедзвюх федэрацый будзе прыпыненае, пакуль яны не дыстанцуюцца ад расійскай вайны ва Украіне і не гарантуюць, што ніхто з іх афіцыйных асоб або спартоўцаў не будзе ўцягнуты ў расійскія Узброеныя сілы і не будзе прымаць які-небудзь удзел у вайне.

Біятланісты Беларусі і Расіі не змогуць прымаць удзел у міжнародных турнірах у нейтральным статусе, бо гэтага не прадугледжваюць цяперашнія правілы спаборніцтваў IBU.

euroradio.fm/эж

Больш на гэтую тэму: Беларусь Вайна ва Украіне