Беларуская Служба

У Беларусі чарговая праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл

24.03.2025 17:45
Савет бяспекі Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі пачаў чарговую праверку боегатоўнасці ўзброеных сіл.
 .
Беларускія вайскоўцы.@t.me/modmilby

Мэта вучэння — «стварэнне абстаноўкі, аналагічнай баявой, з улікам вопыту сучасных ваенных канфліктаў», адзначылі ў Мінабароны.

У вучэннях будуць задзейнічаныя авіяцыя і беспілотнікі. Ваенная тэхніка будзе перакінута ў раёны дыслакацыі. Армейскія часці пашыраць абарончыя пазіцыі.

Папярэдняя праверка боегатоўнасці ўзброеных сіл завяршылася ў сярэдзіне сакавіка і доўжылася паўтара месяца.

З лютага 2022 года, калі пачалося расійскае ўварванне ва Украіну, беларускае войска праводзіць рэгулярныя вайсковыя вучэнні, у тым ліку ля мяжы з Польшчай.

IAR/вх