Беларуская Служба

«У Беларусі наш народ пад ботам тырана» — старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла

25.03.2025 09:39
107 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, у Мінску была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілафота: YouTube/screen

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі.

«Хаця мы не змаглі тады абараніць нашую незалежнасць, абвяшчэнне Беларусі суверэннай дзяржавай змусіла бальшавікоў стварыць БССР, а існаванне БССР дазволіла беларусам у 1991 годзе абвесціць незалежную Рэспубліку Беларусь. Абавязкам кожнага беларуса ёсць сёння зберагчы гэтую незалежнасць», - напісала Івонка Сурвіла.

Яна зазначыла, што «ў Беларусі наш народ пад ботам тырана». Старшыня Рады БНР заклікала беларусаў замежжа, «якім ніхто не забараняе прадаўжаць змаганне за волю і лепшую долю нашага народа», нагадваць свету, што «ў цэнтры Еўропы не адзін, а два народы церпяць ад маскоўскага імперыялізму, і што Беларусі ніхто не памог, калі яна намагалася вызваліцца ў 2020 годзе».

107 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, у Мінску была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка.

вс