Беларуская Служба

З Любліна адправіўся VІІ Валынскі мотапрабег

12.07.2019 12:01
Паводле арганізатараў, мерапрыемства мае ў першую чаргу патрыятычнае вымярэнне.
M.
Mатацыкл. Photo: AliceKeyStudio /CC0 Public Domain

З Любліна адправіўся VІІ Валынскі мотапрабег. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 40 матацыклістаў з усёй Польшчы.

Мотапрабег мае ў першую чаргу патрыятычнае вымярэнне.

„Мы ўшаноўваем памяць палякаў, забітых ва Усходняй Еўропе. Наведаем вёскі, дзе калісьці жылі палякі, забытыя польскія могілкі”, - распавядае адзін з арганізатараў прабегу Гжэгаж Зараньскі (Grzegorz Zarański).

Гжэгаж Зараньскі: Мы плануем пераадольваць каля 300 кіламетраў у дзень. Можа гэта няшмат, але мы плануем таксама наведаць і пазнаёміцца з рознымі месцамі, а не глядзець на свет выключна з-за руля матацыкла. Мы хочам паказаць наш патрыятызм. Гэта павінна быць у сэрцы. Цяжка пра гэта гаварыць.

Удзельнікі Валынскага мотапрабегу наведаюць, сярод іншага Камянец-Падольскі, Кузьміўку, Хацін, Адэсу і Умань. У нядзелю яны прымуць удзел у імшы ў Саборы святых Пятра і Паўла ў Луцку.

аз