Беларуская Служба

У дачыненні да мужчын, якія напалі на святара, не будуць прадпрынятыя меры

31.07.2019 10:33
Паводле паліцыі, ксёндз не захацеў падаваць заяву на хуліганаў.
.
.Senlay/pixabay.com/CC0

У дачыненні да мужчын, якія напалі на святара ў Турку ў Вялікапольшчы, не будуць прадпрынятыя меры. Паводле паліцыі, ксёндз не захацеў падаваць заяву на хуліганаў.

У пятніцу чатыры асобы прышлі да вікарыя ў канцылярыі парафіі Найсвяцейшага сэрца Пана Езуса, каб скласці акт адступніцтва ад каталіцкай веры. Паводле словаў святара, адзін з мужчын напаў на яго, скідваючы з крэсла на падлогу. Хуліган таксама ўзяў крыж з паліцы. Расказвае Дарота Гжэлка з паліцыі ў Турку:

- Гэтыя асобы не маглі зразумець, што такі акт, згодна з патрабаваннямі курыі, можа прыняць толькі і выключна пробашч парафіі. Гэтыя асобы былі паінфармаваныя, што пробашч будзе а 16 гадзіне і тады можна прынесці акт. Тады распачалася сварка.

Святар безвынікова прасіў, каб людзі выйшлі з канцылярыі, а калі яны адмовілі, то выклікаў паліцыю.
Уроцлаўская дыяцэзія паведаміла, што гэта была чарговая атака на рэлігійным фоне, якая адбылася на яе тэрыторыі. Нядаўна быў апаганены касцёл святога Максіміляна ў Коніне і знішчаны помнік каля храма. Таксама на мурах касцёлу ў Бжэзне паявіўся блюзнерскі напіс.

ав