Беларуская Служба

Міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны прымуць удзел ва ўрачыстасцях 75-й гадавіны Варшаўскага паўстання

31.07.2019 14:09
У праграме двухдзённага візіту міністра замежных спраў Нямеччыны ў Польшчу знойдзецца пытанне адказнасці за Другую сусветную вайну.
    .
Польскі міністар замежных спраў Я.Чапутовіч PAP/Paweł Supernak

Пытанне адказнасці за Другую сусветную вайну знойдзецца ў праграме двухдзённага візіту міністра замежных спраў Нямеччыны ў Польшчу. Сёння і заўтра Яцэк Чапутовіч і Гайка Маас прымуць удзел ва ўрачыстасцях 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч паінфармаваў, што ў плане візіту ёсць сустрэча нямецкага міністра з прэзідэнтам Анджэем Дудам і двухбаковыя размовы на актуальныя тэмы:

- Будуць размовы пра двухбаковыя адносіны, у тым ліку пытанне меншасцяў, таксама адказнасці за Другую сусветную вайну. Аднак, у дадзены момант гэта не з’яўляецца прадметам непасрэднай дыскусіі паміж нашымі МЗС.

Сёння абодва міністры будуць удзельнічаць ва ўрачыстасцях пад Помнікам Варшаўскага паўстання. У чацвер Яцэк Чапутовіч і Гайка Маас ускладуць вянок пад Помнікам ахвяр разні на Волі. У гэты дзень міністры наведаюць Музей Варшаўскага паўстання, дзе, між іншым, пройдзе сустрэча польскай і нямецкай моладзі.

ав