Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі падчас сустрэчы з жыхарамі мястэчка Дэсна на Мазоўшы анансаваў прыспяшэнне газіфікацыі краіны. Польскі міністр энергетыкі нагадаў, што ў рамках урадавай праграма прыспяшэння газіфікацыі будзе выдаткавана 7,5 млрд злотых
(1,9 млрд долараў). Кшыштаф Тхужэўшскі падкрэсліў, што дадзеная праграма ўжо рэалізуецца.
-Паводле праграмы, якую мы распачалі, да 2022 года 90% жыхароў Польшчы будуць мець доступ да газа. Мы не проста гаворым пра новую ўрадавую праграму, дадзеныя інвестыцыі ўжо знаходзяцца на стадыі рэалізацыі.
У прыватнасці міністр звярнуў увагу на тое, што акурат зараз да газу далучаецца гміна Галінув пад Варшавай. Агулам новая ўрадавая праграма газіфікацыі закране 300 гмін па ўсёй Польшчы.
эж