Беларуская Служба

Амерыканскія лекары наведалі шпіталь у Белай Падлясцы

04.10.2019 13:17
Medical College of Wisconsin плануе таксама супрацу з іншымі больніцамі на Любліншчынне.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFotosr52/ Shutterstock

Лекары размаўляюць пра магчымасці супрацы паміж белападсляскім шпіталем і амерыканскім ВНУ Medical College of Wisconsin. Сярод амерыканскіх лекараў, якія наведваюць шпіталь у Белай Падлясцы, амерыканскі прафесар Гшэгаш Тэлега.

-Па-першае, мы ўжо падпісалі дамову паміж арганізацыяй, якая рэалізоўвае даследаванні ў Польшчы і Medical College of Wisconsin. Дамова была падпісаная тыдзень таму. Я прыемна здзіўлены станам і працай больніцы ў Белай Падлясцы. Тут праводзяцца надзвычай цікавыя даследаванні.

Загадчык аддзялення анкалогіі белападляскага шпіталя Пётр Цэнткоўскі, лічыць, што дзякуючы супрацы з амерыканцамі, яго медустанова будзе мець лепшы доступ да новых тэхналогій у галіне даследаванняў аалагічных хваробаў.

Таксама кааперацыя польскай і амерыканскай установаў будзе датычыць медычнай адукацыі і медычнага дагляду. Medical College of Wisconsin плануе таксама супрацу з іншымі больніцамі на Любліншчынне.

эж