Студэнты з Жэшаўскага ўніверсітэту ды ўкраінскага ўніверсітэту ва Ужгарадзе зладзілі сумесныя палявыя даследаванні на Закарпацці.
«Мясцовая памяць на мяжы карпацкага сусвету» – так называецца праект, які група з 20 студэнтаў рэалізавала ў рамках праграмы «Эразмус Плюс». Студэнты Малгажата Пазыняк і Якуб Даў кажуць, што гэта была вельмі цікавая практыка для іх.
- Размаўляючы з жыхарамі, мы адкрывалі іх культурныя традыцыі.
- Людзі паказвалі нам свае строі, частавалі абедам. Яны былі вельмі мілыя для нас. Гэта было вельмі пазітыўна.
- Мяжа ня так далёка ад Польшчы, але мясцовая культура для нас вельмі экзатычная.
Студэнты з Жешува ўжо думаюць пра наступную паездку на Закарпацце. Таксама яны плануюць напісаць навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы па тэмах, якімі яны займаліся падчас даследаванняў.
ПР/юл