Вармійска-Мазурская памежная служба паведамляе пра часовыя цяжкасці ў дарожным руху пры перасячэнні мяжы з Расейскай Федэрацыяй на КПП у Гранове (Gronowo). З 10.00 да 16.00 кантроль людзей і транспартных сродкаў будзе часова прыпынены.
Цяжкасці звязаны з рамонтамі на некалькіх памежных пераходах і падключэннем новай электрасеткі.
У сувязі з гэтым памежная служба просіць падарожнікаў улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту або накіроўвацца на іншыя памежныя пераходы з Калінінградскай вобласцю.
аз