З сённяшняга дня ў Польшчы адкрытыя гандлёвыя цэнтры, рэабілітацыйныя ўстановы, бібліятэкі, музеі і галерэі мастацтва.
Варшава здымае чарговыя абмежаванні, уведзеныя некалькі тыдняў таму ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Аб'екты адкрываюцца пры адной важнай умове: у разліку на 15 квадратных метраў павінен знаходзіцца адзін кліент. Абмежаванні здымаюцца пры ўмове захавання жорсткіх санітарных нормаў. У сваю чаргу 6 мая будуць адкрытыя дзіцячыя садкі і яслі.
Таксама сёння ўзноўленыя некаторыя чыгуначныя маршруты паміж польскімі гарадамі. Надалей не ходзяць цягнікі ў міжнародным паведамленні.
Чарговы этап адмены абмежаванняў будзе датычыць адкрыцця кінатэатраў, пунктаў грамадскага харчавання (цяпер яны працуюць толькі ў сістэме «на вынас»), цырульных салонаў і іншых абʼектаў гандлю і ўстаноў па аказанню паслуг насельніцтву.
вс