Беларуская Служба

150 беларусаў падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы

03.10.2020 12:52
Гуманітарную візу і палітычны прытулак грамадзяне Беларусі могуць папрасіць на польскай мяжы.
Granica polsko-białoruska
Granica polsko-białoruskawww.strazgraniczna.pl

Павялічваецца колькасць беларусаў, якія звяртаюцца з просьбай аб міжнароднай абароне ў Польшчы, паведамляе Упраўленне па справах замежнікаў. Толькі ў верасні такія заявы падалі 82 чалавекі.

Раней на працягу году за міжнародную абарону да Польшчы звярталіся прыблізна 40 грамадзян Беларусі. Сёлета ўжо такія заявы падалі 152 беларусы.

Гуманітарную візу і палітычны прытулак грамадзяне Беларусі могуць папрасіць на польскай мяжы, – тлумачыць Уладзімір Кобец з Цэнтра беларускай салідарнасці, які аказвае падтрымку беларусам, што былі вымушаны збягаць з краіны ад рэпрэсіяў.

 - Кожны чалавек асабіста прымае рашэнне ці прасіць прытулку на мяжы. Гуманітарная віза дазваляе ўехаць без прытулку. Яна дазваляе нармальна перакрочыць мячу, прайсці д10 дзён карантыну і заставацца на тэрыторыі Польшчы. Беларускія і польскія праваабарончыя арганізацыі, якія тут працуюць спрабуюць забяспечыць усіх, каму патрэбная дапамога, гэтай дапамогай, у тым ліку матэрыяльнай дапамогай.

Беларускія ініцыятывы такія як Bysol,ByHelp i цяпер створаная ByPOl для былых міліцыянтаў, дапамагаюць забяспечыць знаходжанне беларусаў у чужой краіне. У Польшчы за любы від дапамогі можна звяртацца ў Цэнтр беларускай салідарнасці, у Беларускі дом, ці да Ініцыятывы «Вольная Беларусь».

яс