Беларуская Служба

За суткі было прадухілена 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы

05.09.2021 09:11
Былі затрыманыя 7 нелегальных імігрантаў, усе яны грамадзяне Ірака.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Учора супрацоўнікі памежнай службы Польшчы прадухілілі 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Польшчай з тэрыторыі Беларусі – расказала прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска.

-Функцыянеры затрымалі сем нелегальных імігрантаў. Усе яны грамадзяне Іраку. Дадаткова за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя двое грамадзян Польшчы і грамадзянін Сірыі з нямецкім відам на жыхарства. Задачай мужчын было забраць нелегальных мігрантаў з мяжы і завесці іх, хутчэй за ўсё, углыб Польшчы, а нават у Германію.

Памежная служба паведамляе, што за ўвесь жнівень было зафіксавана 3,5 тысячы спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі. Арыштавана амаль 1000 нелегалаў. Год таму, у жніўні, памежнікі не фіксавалі спробаў перасячэння польскай мяжы з Беларусі.

ав