Пасля 13.00 у Варшаву прыбудзе спецыяльны медыцынскі цягнік з групай жанчын і дзяцей, эвакуяваных з Украіны. Нагадваем, для перавозкі параненых з Украіны Польшча падрыхтавала спецыяльны выратавальны цягнік. Учора ён выехаў з Варшавы на тэставанне і пры нагодзе даставіў у Львоўскую вобласць гуманітарную дапамогу.
Рашэннем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюша Каміньскага цягніком у Польшчу былі эвакуяваныя больш за 600 жанчын з маленькімі дзецьмі.
Дырэктар Нацыянальнай бальніцы доктар Артур Зачыньскі(Artur Zaczyński), які едзе разам з уцекачамі ў Варшаву, сказаў, што з горада Мастыска былі вывезены 250 жанчын і 350 дзяцей:
- У сувязі з тым, што была вялікая колькасць маці з малымі дзецьмі, нават немаўлятамі і сітуацыя станавілася напружанай, то цягнік забраў 600 пасажыраў. Частка з іх засталася ў Пярэмышлі і Любліне, у Варшаву вырашыла прыехаць каля ста чалавек. Частка з пасажыраў засталася ў Пярэмышлі з надзеяй, што вайна неўзабаве закончыцца і яны змогуць вярнуцца дадому, іншыя засталіся, каб з Пярэмышля пераехаць у іншыя гарады на поўдні Польшчы, а таксама ў Чэхію, Славацыю і Германію.
Спецыяльны цягнік зможа перавезці з Украіны 160 параненых, у тым ліку 80 ляжачых. Пацярпелых будуць дастаўляць у шпіталь на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.
IAR/аз