Беларуская Служба

Зараз у Польшчы дзейнічае 27 пунктаў прыёму для бежанцаў

01.03.2022 14:30
Мы павінны прыняць усіх, хто ўцякае з Украіны, кажа віцэ-кіраўнік польскага МУС.
Блажэй ПабожыPAP/Rafał Guz

Польшча мае маральны абавязак прыняць усіх грамадзян Украіны, якія ратуюцца ад расійскага ўварваньня, паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі. Блажэй Пабожы(Błażej Poboży) нагадаў, што ўжо праз 4 гадзіны, пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны, у Польшчы былі адкрыты першыя восем пунктаў прыёму бежанцаў.

Сёння такіх пунктаў ужо 27, а бежанцаў абслугоўваюць таксама шматлікія інфармацыйныя пункты, дадаў віцэ-кіраўнік польскага МУС:

-Дзейнічае 22 інфармацыйныя пункты для бежанцаў. З ваяводстваў, якія мяжуюць з Украінай, бежанцаў перавозяць углыб краіны ў падрыхтаваныя для іх бясплатныя месцы для начлегу. Мы кантралюем сітуацыю. Падрыхтаваная таксама Памежная служба. На польскім баку ніякіх спазненняў да гэтай пары не было.

Учора ўкраінска-польскую мяжу перасеклі больш за 100 тысяч уцекачоў з Украіны. Гэта рэкордная колькасць ад пачатку расійскай агрэсіі. У Польшчу з’ехалі ўжо каля 350 тысяч грамадзян Украіны. Найбольшы рух зафіксаваны на пераходах на поўдні мяжы. Польшча таксама адпраўляе па бежанцаў адмысловыя цягнікі.

IAR/аз

Пункты прыёму для ўцекачоў будуць адкрытыя ва ўсіх ваяводствах Польшчы

27.02.2022 19:05
Большая частка бежанцаў з украінскай мяжы накіроўваецца ўглыб Польшчы, паясняе польскае МУС.

Кіраўнік польскага МУС: Польшча стане надзейным, другім домам для ўкраінскіх уцекачоў

28.02.2022 12:55
Паводле апошніх дадзеных, з чацвярга ў Польшчу збеглі амаль 200 тысяч украінцаў.

Памежная служба: Учора ў Польшчу з Украіны ўехала больш за 100 тысяч чалавек

01.03.2022 10:01
З пачатку расійскага нападу на Украіну ў Польшчу з’ехала больш за 377 тысяч чалавек.